Ад гiгiены вельмi часта залежыць нашае здароўе — i сiтуацыя з каронавiрусам гэта добра прадэманстравала. Але што калi размова iдзе не пра рэспiраторныя вiрусы, а пра штодзённую гiгiену iнтымнай вобласцi? Якiх правiлаў тут неабходна прытрымлiвацца, каб захаваць здароўе? Што павiнна быць у складзе iнтымных сродкаў, а што — катэгарычна не?
Пра ўсе тонкасцi распавяла Ганна Мiкалаеўна Цубер — кансультант «Зялёнай аптэкi».
— Скажыце, цi мае iнтымная зона чалавека якiя-небудзь асаблiвасцi, з-за каторых гiгiенiчны догляд яе адрознiваецца ад догляду за iншымi часткамi цела?
— Iнтымная сфера — гэта далiкатная i тонкая рэч. Справа ў тым, что менавiта ў гэтым месцы ў чалавека маецца пераход скуры ў слiзiстыя абалонкi. I менавiта ў жанчын плошча гэтага перахода i плошча самiх слiзiстых дастаткова вялiкая. Да ўсяго ж тут адначасова маецца анатамiчнае суседства адразу трох сiстэмаў: палавой, страўнiкава-кiшачнай i мочавыдзяляльнай. Паколькi асноўная функцыя палавой сiстэмы — працяг роду, то чалавеку трэба надзейная ахова менавiта гэтых ворганаў. А тут побач знаходзяцца такiя суседзi, якiя ў мiкрабiялагiчным плане дастаткова небяспечныя. Таму прырода ўсё прадугледзела так, каб у чалавека былi натуральныя бар’еры.
Калi ўзгадаць школьны курс хiмii, то ёсць такое значэнне — pH. Гэта вадародны паказчык, якi гаворыць, кiслае асяроддзе цi лужнае (шчалачное).
У адрозненнi ад скуры цела, дзе ў сярэднiм рН 5,5, у iнтымнай зоне жанчын рН адпавядае 3,5-4,5. Гэта i ёсць адзiн з натуральных бар’ераў: мала якiя са шкодных арганiзмаў здольныя выжыць ў кiслым асяроддзi i патрапiць ва ўнутраныя палавыя ворганы. Бар’ер гэты забяспечвае нармалёвая мiкрафлора, у першую чаргу лактабактэрыi, прадуктам жыццядзейнасцi каторых з’яўляецца малочная кiсля.
— Чаму патрэбна карыстацца гелем для iнтымнай гiгiены? Адной толькi вады недастаткова?
— У iнтымнай зоне прысутнiчаюць i скура, i слiзiстыя абалонкi. Слiзiстыя абалонкi ў норме выдзяляюць сакрэт. Скура ж у гэтым месцы мае шмат прыдаткаў: гэта валасы, потавыя i сальныя залозкi, каторыя, адпаведна, выдзяляюць пот i скураны тлушч. З цягам часу гэтыя сакрэты назапашваюцца. Сюды ж дадаюцца злушчаныя клеткi, валаскi, адмерлыя мiкраарганiзмы, валокны з адзення, што мы носiм. Калi ўсяго гэтага становiцца зашмат, атрымлiваецца забруджванне, што заўсёды ёсць падставай для развiцця шкодных мiкраарганiзмаў. А iх празмерная актыўнасць можа у рэшце рэшт прывесцi да развiцця запаленчых працэсаў ў палавой сферы. Таму i трэба сачыць за сваёй iнтымнай чысцiнёй.
— А як часта трэба мыцца з выкарыстаннем мыючых сродкаў?
— Калi iншага не параiў лекар, то адзiн, максiмум два разы на дзень. Усё павiнна быць у балансе. Залiшняя гiгiена таксама можа нашкодзiць, бо падчас мыцця выдаляецца i значная колькасць карысных бактэрый. I калi часта карыстацца сродкамi, што ажно задобра ўсё ачышчаюць, нашая мiкрафлора проста не будзе паспяваць аднаўляцца.
Але калi ёсць неабходнасць мыцца часцей — вось тут можна здзяйсняць гiгiену вадой.
Ну i, спадзяюся, не трэба нагадваць, што мыцца трэба ў накiрунку ад кушмаку да анальнай вобласцi, бо калi ў анальную зону патрапiць вагiнальная мiкрафлора — нiчога страшэннага не адбудзецца, а вось калi наадварот — тады магчыма ўзнiкненне складанасцяў.
— Цi можна карыстацца мылам?
— Я ўжо казала, что менавiта ў кабет рН трымаецца на ўзроўнi 3,5-4,5. Звычайнае мыла, нават самае далiкатнае, усё роўна мае лужны рН. I калi жанчына ўжывае яго, яна, па-першае, змяншае свой кiслотны бар’ер, а па-другое, сваю бiялагiчную ахову, бо лужнае асяроддзе не з’яўляецца спрыяльным для жыцця лактабактэрый i колькасць iх змяншаецца.
Да таго ж скура iнтымных месцаў дастаткова тонкая i мыла можа яе перасушыць. А перасушванне эпiдэрмiса можа спрыяць таму, што ўзнiкнуць запаленчыя працэсы.
Таму лепей падстрахавацца i карыстацца ўсё ж адпаведнымi сродкамi, якiя, у сваю чаргу, месцяць адпаведныя рэчывы. Таксама ў iх склад уваходзяць арганiчныя кiслi. Яны не збiваюць паказчык рН i не з’яўляюцца варожым асяроддзем для нармалёвай мiкрафлоры чалавека.
— А цi можна ўжываць якiя-небудзь антыбактэрыяльныя сродкi?
— Канешне, сярод шэрагу сродкаў для iнтымнай гiгiены ёсць i сродкi з супрацьбактэрыйнымi кампанентамi, напрыклад трыклазанам. Але тут мы iзноў вяртаемся да тэмы сапрафiтнай мiкрафлоры. Калi карыстацца такiмi рэчамi рэгулярна, то можна нашкодзiць i сваiм мiкраарганiзмам.
Падобныя сродкi могуць выкарыстоўвацца, напрыклад, як уздапаможныя пры лекаваннi запаленчых працэсаў палавой сферы i пры санацыi. Часта iх прызначаюць i самi лекары.
— Якiя сродкi для iнтымнай гiгiены ўвогуле iснуюць? Цi адрознiваюцца яны па тыпах, форме, карысцi?
— Безумоўна, iснуе шмат розных сродкаў.
- Мыла для iнтымнай гiгiены. Для людзей, у якiх ёсць звычка карыстацца менавiта мылам. Яго не трэба баяцца. У складзе — рэчывы, якiя не шкодзяць пры гiгiенiчных працэдурах. Сустракаецца як у вадкiм, так i ў цвёрдым выглядзе — усё залежыць ад вытворцы.
- Гелi. Сродкi адпаведнай кансiстэнцыi, пеняцца крыху горш, чым мыла, але яны больш далiкатныя.
- Пенкi i муссы. Маюць больш лёгкую, вадкую кансiстэнцыю i флакон з дазатарам, якi дапамагае ўспеньваць сродак.
- Малачко i эмульсii. Легкiя далiкатныя формы.
- Крэмы. Часта дадаткова даглядаюць скуру.
- Гiдрафiльныя алеi. У складзе — раслiнныя алеi, эмульгатар i карысныя дадаткi. Пры сутыкненнi з вадой ператвараюцца ў малачко, якое распушчае i змывае забруджваннi, плюс даглядае скуру.
- Сурвэткi. Экспрэс-сродак гiгiены, якi дапаможа ў падарожжы альбо падчас крытычных дзён i ў любых выпадках, калi няма магчымасцi прыняць душ, але не варта iмi злоўжываць.
- Спрэi i дэзадаранты. Iхнае дзеянне накiраванае на знiшчэнне непрыемнага паху, часта маюць у складзе супрацьбактэрыйныя сродкi. Але непрыемны пах трэба не маскаваць, а лекаваць, бо гэта можа быть прыкметай бактэрыйнага вагiнозу цi iншых захворванняў. Таму не цягнiце з вiзiтам да доктара.
— Гэта ўсё сродкi толькi для жанчын? Цi бываюць спецыяльныя мужчынскiя? Чым яны адрознiваюцца ад жаночых?
— Сродкi для мужчын iснуюць, але iх няшмат. Гэта рэчы не самыя папулярныя (спадзяюся, пакуль).
— Чаму так?
— Мабыць, таму, што мацi пры выхаваннi хлопца не лезе ў яго «мужчынскiя справы», а бацька не заўсёды лiчыць неабходным навучыць сына, што падчас прыняцця душа трэба адцягнуць скуравiнку i прамыць прэпуцыяльны мяшок. Таму не занадта мужчыны гэтымi сродкамi карыстаюцца, часцей ужываюць мыла. Але ў iх выпадку гэта не так страшна: рН на ўзроўнi мужчынскiх вонкавых палавых ворганаў схiленае ў лужны бок. Таму рН мужчынскiх сродкаў вытворцы робяць у межах 7-7,5.
Але калi ў мужчыны няма пад рукой спецыяльнага сродка, то лепей памыцца вадой, чым не мыцца ўвогуле. I мужчыны не павiнны забываць, што ад iх здароўя залежыць i здароў’е каханых жанчын: запаленнi партнёра могуць выклiкаць адпаведныя працэсы i ў партнёркi.
— Цi можа iнтымны гель вырашыць медыцынскiя праблемы?
— Толькi гель iх вырашыць не можа. Калi ёсць медычная праблема — абавязкова трэба звяртацца да лекара i пачынаць яе вырашаць. Але iнтымныя сродкi здольныя дапамагчы ў больш хуткай папраўцы.
— Як правiльна выбiраць iнтымны гель? Што павiнна быць у складзе?
— Тое, якую форму сродку абраць, — справа звычкi i пажаданняў чалавека. Склад жа разглядзiм на прыкладзе iнтымнага мыйнага гелю «Гiнакамфорт».
- Паколькi зона далiкатная, забруджваннi неабходна змываць пры дапамозе паверхнева-актыўных рэчываў (ПАРаў), але не любых, а толькi неагрэсiўных (у першую чаргу, неiённых i некаторых анiённых). У складзе «Гiнакамфорта» знаходзiм дынатрыя лаурэтсульфасукцынат (мяккi анiённы ПАР), лаўрылглюказiд i некаторыя iншыя ПАРы (неiонныя). Гэта ўсё мяккiя кампаненты: увогуле вытворцы часта ўключаюць iх у склад дзiцячай касметыкi i касметыкi для адчувальнай скуры.
ПАРы на паверхнi забруджвання ўтвараюць мiцэлы. Яны захоплiваюць бруд i потым змываюцца разам
з iм вадой.
- Абавязкова ў склад павiнны ўваходзiць рэчывы, якiя захоўваюць натуральны рН арганiзму ў гэтай зоне. Тут гэта малочная кiсля, каторая, дарэчы, з’яўляецца нармалёвым прадуктам жыццядзейнасцi тых самых лактабактэрый.
- Далей у складзе «Гiнакамфорту» бачым гiялуронавую кiслю. Гэта добры увiльгатняльны сродак.
- Лактат натрыя — гэта кандыцыянавальнiк i увiльгатняльнiк скуры, ён жа спрыяе зняццю раздражэння i пачырваненняў.
- Гiдралiзат шоўку — цiкавы кампанент. Па-першае, ён таксама з’яўляецца ПАРам, а па-другое, аказвае антыаксыдантнае, гаючае i аднаўляючае дзеянне.
- Глiцэрызiраваная кiсля — рэчыва, якое здабываюць з кораня лакрычнiка. Ён аказвае супрацьмiкробнае, супрацьзапаленчае, супрацьвiруснае дзеянне. Дарэчы, з-за апошняга чыннiку сродкi з глiцырiзiнавай кiсляй могуць выкарыстоўвацца ў комплекснай тэрапii генiтальных герпетычнай i папiломавiруснай iнфекцый. Але паколькi гэты кампанент — натуральнага паходжання, то ён нiяк не наробiць шкоды i пры звычайным штодзённым выкарыстаннi iнтым-гелю.
- Вельмi добра, што ў складзе ёсць iнулiн. Гэта прабiётык, якi дапамагае сваiм родным бактэрыям падтрымлiваць патрэбную колькасць, здымае пачырваненнi i увiльгочвае скуру. Альфаглюканолiгасахарыд — яшчэ адзiн прабiётык, якi дапамагае балансу мiкрафлоры i павялiчвае ахоўныя ўласцiвасцi скуры.
- Эфiрны алей ружовага дрэва — араматызатар i кампанент, якi паляпшае харчаванне скуры, змякчае яе, стымулюе мiкрацыркуляцыю.
- Эфiрны алей чайнага дрэва — антыаксыдант, антысэптык, супрацьбактэрыйны, супрацьвiрусны, супрацьгрыбковы кампанент, адпаведна, здымае запаленнi.
— Чаго ў складзе быць не павiнна?
— Звычайна вытворцы робяць сродкi для iнтымнай гiгiены даволi далiкатнымi. Але ёсць некалькi момантаў.
- Лепш ужываць сродкi без фарбавальнiкаў: гэта патэнцыйныя алергены.
- Вельмi асцярожна падбiрайце пахi. Лепш за ўсё выкарыстоўваць сродак увогуле без паху. Але ў спажыўца адчуванне чысцiнi ўсё ж звязана з прыемным водарам. Тады вырабнiкi ўводзяць аддушкi ў мiнiмальнай колькасцi альбо эфiрныя алеi. Але яны самi па сабе могуць выклiкаць алергiю. Таму глядзiце, каб аддушкi былi гiпаалергенныя, альбо, як у гелi «Гiнакамфорт», гэта былi правiльна падабраныя эфiрныя алеi.
- I, безумоўна, катэгарычна недапушчальныя агрэсiўныя ПАРы: нiякага лаўрэтсульфата натрыя ў складзе быць не павiнна.
Можна пажадаць кожнаму любiць сябе, даглядаць сябе i берагчы, уважлiва ставiцца да свайго здароўя i здароўя сваiх блiзкiх. А калi ў iнтымнай сферы ўзнiкаюць праблемы, то не трэба спадзявацца на самалекаванне, а варта своечасова звяртацца да доктара.
Тэкст: Тылец Аляксандра
Фота: Дзмiтрый Рышчук
103.by