9 лютага ў цэнтры Смаргоні адкрылася новая «Зялёная крама». Тавары, якія тут прапануюцца пакупнікам, смаргонцы і госці горада добра ведаюць: такая крама працуе даўно ў гіпермаркеце “Еўраопт”.
Сеціва “Зялёная аптэка” і “Зялёныя крамы” вядомы па ўсёй краіне і адкрыты ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах Беларусі. Адметная рыса брэнда – натуральнасць і раслінная аснова тавараў для здароўя і прыгажосці.
У “Зялёнай краме” – багаты выбар траў і збораў, раслінных экстрактаў і БАДаў на аснове раслінных экстрактаў.
Аздараўленчая раслінная касметыка для валасоў – для ўзмацнення іх росту, супраць выпадзення і іншая.
Аздараўленчая раслінная касметыка для скуры – як для дзяцей, так і для дарослых.
Эфірныя і касметычныя алеі.
Прапануюцца таксама вітамінныя, мінеральныя і вітамінна-мінеральныя комплексы, дыетычнае харчаванне, натуральныя цукразамяняльнікі, вырабы медыцынскага прызначэння, масажоры.
Тут рэгулярна ладзяцца акцыі. Да прыкладу, увесь люты дзейнічае 10-працэнтная зніжка на асобныя віды тавару.
Усе прадукты “Зялёнай крамы” праходзяць дзяржаўную рэгістрацыю і сертыфікацыю ў адпаведных органах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Вопытныя прадаўцы-кансультанты кожнаму наведвальніку дапамогуць з выбарам. У даступнай форме растлумачаць адрозненні тых ці іншых прэпаратаў, асаблівасці іх уздзеяння на арганізм.
Сваім пакупнікам мы рэкамендуем думаць пра здароўе раней, чым давядзецца думаць пра лячэнне.
Падпісвайцеся на старонкі “Зялёнай аптэкі” ў сацыяльных сетках @zelenaya_apteka_belarus. Там вы знойдзеце карысную інфармацыю, будзеце заўсёды ў курсе навінак парафармацэўтыкі.
Атрымаць дадатковую інфармацыю, забраніраваць прэпарат можна па тэлефоне 8(044)-700-57-92, 8(017)-215—02—22, 7822 (А1, МТС). Пакінуць заяўку для далейшага набыцця тавару можна і на сайце «Зялёная крама».
З часоў Гіпакрата, па сутнасці, нічога не памянялася. Мы прадаўжаем сцвярджаць разам са старажытны грэчаскім лекарам і філосафам, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Якім чынам? У “Зялёнай краме” пра гэта дакладна ведаюць.
“Зялёная аптэка” – больш чым аптэка! Любімы астравок у акіяне прыемнага шопінгу.
“Зялёная крама” знаходзіцца па адрасе: вуліца Савецкая, 14 (былое памяшканне магазіна “Еўрасець”, побач з магазінам “Дабраном”).
Працуе без выхадных з 9.00 да 20.00.
sertsa Чулки компрессионные (класс компрессии I, с открытым носком) р-р L цвет бежевый
Цеолит природный ЗеоДетокс банка 200 гр
-вата не стер 100г РБ
Бронхосип сироп 100 мл
Крымский травник спрей-бальзам для горла Цикламен, Алоэ 30 мл
D3 2000ME+Цинк+С комплекс в сезон простуд 600 мг №30
Напиток безалкогольный сокосодержащий Куркума (TURMERIC JUICE.GOLD) 500 мл
Алтэя Масло кедровое Легендарное сибирское 250 мл
Крымский травник спрей-бальзам назальный Кыст-Аль Хинди, Исландский мох 10 мл
Baraka АктФаст масло из семян черного тмина ролик 10 г
DIM 200 мг (дииндолилметан) капсулы №60 по 0,46 г 









